Колькасць ахвяр землетрасення ў Непале дасягнула 1896 чалавек
  2015-04-27 11:16:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр магутнага землетрасення, якое адбылося ў Непале ў суботу, узрасла да 1896 чалавек. Пра гэта ў нядзелю паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік ўрада.

"Колькасць загінуўшых да гэтага моманту дасягнула 1896 чалавек. Гэта лічба можа ўзрасці, бо мы чакаем падрабязную інфармацыю з розных раёнаў бедства", – паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Лакшмі Прасад Дакал. Паводле яго слоў, урад Непала ўзмацніў пошукава-выратавальную аперацыю.

Моцнае землетрасенне закранула цэнтр і захад Непала і прывяло да велізарнай колькасці пацярпелых. "Мы ўсё яшчэ не можам пацвердзіць маштаб шкоды, выкліканай землетрасеннем", – сказаў Л.П.Дакал.

Сярод дваццаці найбольш пацярпелых раёнаў – Катманду, Горха, Ламджунг, Дадзінг і іншыя. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040