Кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення інтэлектуальнай уласнасці КНР абяцае далейшае ўзмацненне мер абароны і кіравання
  2015-04-27 16:47:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы да далейшага ўзмацнення мер абароны і кіравання ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, усведамляючы яе важнае значэнне для інавацыйнага развіцця. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення інтэлектуальнай уласнасці / ДУІУ / Шэнь Чан'юй.

Кіраўнік ведамства ў нядзелю ў Сусветны дзень інтэлектуальнай уласнасці,сказаў, што яна - гэта асноўная гарантыя інавацый, а таксама "мост і вузел, праз які ажыццяўляецца ператварэнне дасягненняў навукі і тэхнікі ў рэальныя прадукцыйныя сілы".

Інтэлектуальная ўласнасць гарантуе тым, хто займаецца інавацыямі, правы валодання, распараджэння і выкарыстання вынікаў сваёй дзейнасці, а таксама права на атрыманне выгады ад іх перадачы, адзначыў Шэнь Чан'юй. Эфектыўная абарона гэтых правоў, у сваю чаргу, стымулюе людзей займацца інавацыйнай дзейнасцю, таму інтэлектуальная ўласнасць, перакананы ён, - гэта яшчэ і механізм стымулявання інавацый.

Па дадзеных ДУІУ, хуткае павелічэнне колькасці аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў Кітаі было зафіксавана ў мінулым 2014 годзе. Чацвёрты год запар краіна знаходзіцца на першым месцы ў свеце па колькасці пададзеных заявак на патэнтаванне вынаходак - за год іх паступіла 928 тыс., што на 12,5 працэнтаў перасягнула ўзровень папярэдняга года.

485 тыс заявак, або 60,5 прац. ад іх агульнай колькасці, паступілі ад прадпрыемстваў, што сведчыць аб далейшым умацаванні іх становішча ў якасці галоўных стваральнікаў інтэлектуальнай уласнасці. Асабліва паспяховымі, пры гэтым, прызнаюцца прадпрыемствы навукова-тэхнічнага профілю, а лідарамі сярод іх - кампаніі "Хуавэй" (Huawei) і "Чжунсін" (ZTE), якія здолелі атрымаць за год адпаведна 2409 і 2218 патэнтаў на вынаходніцтвы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040