У Балтыморы на ўсходзе ЗША зноў адбылася дэманстрацыя ў знак пратэсту супраць гібелі чарнаскурага хлопца пасля яго затрымання паліцыяй. Увечары таго ж дня мірная дэманстрацыя перарасла ў беспарадкі, не менш за 12 чалавек затрыманы паліцыяй.
У суботу ў другой палове дня ў Балтыморы - найбуйнейшым горадзе штата Мэрыленд – звыш тысячы чалавек наладзілі дэманстрацыю на плошчы перад мэрыяй, якую ахоўвалі 30 паліцэйскіх.
У 19:00 па мясцовым часе частка дэманстрантаў пачала кідаць у бок паліцэйскіх камяні і пластыкавыя бутэлькі. Узброеныя паліцэйскія прыбылі на месца здарэння, узяўшы сітуацыю пад кантроль.
У апошнія дні жыхары Балтымора бесперапынна праводзяць дэманстрацыі ў сувязі з гібеллю афраамерыканца Фрэдзі Грэя падчас яго арышту. Суботняя акцыя стала самай маштабнай. - Р -