Сёння на Усекітайскай працоўнай нарадзе па мастацкай творчасці паведамілі, што Міністэрства культуры КНР упарадкавала сістэму прэмій у галіне літаратуры і мастацтва. Колькасць прэмій скарацілася на 60%.
Міністр культуры Ло Шуган адзначыў некаторыя напрамкі, па якіх сканцэнтраваны галоўныя пытанні вытворчай дзейнасці ў сферы мастацкай творчасці. Было адзначана, што мастацкай творчасці надаецца недастатковая ўвага, слабым звяном вытворчай дзейнасці ў сферы мастацкай творчасці з'яўляецца недахоп талентаў, пераацэньваюцца ўзнагароды і застаюцца па-за ўвагай каментарыі і ацэнкі і г.д. - Р -