У Пекіне адбыўся сход з нагоды надыходзячага Першамая
  2015-04-29 10:35:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне ў Доме народных сходаў адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню міжнароднай салідарнасці працоўных, узнагароджанню перадавых работнікаў агульнанацыянальнай катэгорыі.

На сходзе выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў са святам працоўных розных слаёў грамадства, ваеннаслужачых НВАК і супрацоўнікаў паліцыі, суайчыннікаў Сянгана, Аамэня і Тайваня, а таксама кітайскіх эмігрантаў. Сі Цзіньпін таксама ад імя працоўнага класа і працоўных Кітая выказаў сардэчнае прывітанне працоўным усяго свету.

Сі Цзіньпін у прамове адзначыў, што ў сучасным Кітаі шырокія масы працоўных нязменна застаюцца асноўнымі сіламі, якія прасоўваюць эканамічнае і сацыяльнае развіццё і захоўваюць грамадскі спакой і згуртаванасць краіны. Парткамы і ўлады ўсіх узроўняў павінны "абапірацца на працоўны клас усім сэрцам і ўсімі думкамі" ў розных сферах эканамічнага, палітычнага, культурнага, сацыяльнага і экалагічнага развіцця краіны.

На сходзе прысутнічалі Чжан Дэцзян, Юй Чжэншэн, Ван Цішань, Чжан Гаалі і іншыя кіраўнікі ЦК КПК, ПК УСНП, Дзяржсавета КНР, УК НПКСК і Цэнтральнага ваеннага савета, а таксама адказныя работнікі цэнтральных органаў КПК, урада, НВАК, грамадскіх арганізацый і пекінскай адміністрацыі, адказныя асобы ЦК дэмакратычных партый, прадстаўнікі беспартыйных дзеячаў. - Р -

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040