55 краін-заснавальніц АБІІ абмеркавалі ў Пекіне праект статута арганізацыі
  2015-04-29 13:36:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне завяршылася двухдзённае пасяджэнне перагаворшчыкаў па стварэнні Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый (АБІІ). На сустрэчы ўпершыню былі прадстаўлены амаль ўсе краіны, якія атрымалі статус заснавальніка АБІІ, за выключэннем Непала і Бангладэш.

Як паведамілі ў Мінфіне КНР, удзел у пасяджэнні прымалі дэлегацыі 55 краін і кіраўнік Шматбаковага часовага сакратарыята АБІІ Цзінь Ліцюнь. Спецыяльны адміністрацыйны раён Сянган таксама ўдзельнічаў у сустрэчы – яго прадстаўнікі знаходзіліся ў складзе дэлегацыі кітайскага ўрада.

Удзельнікі віталі набыццё статусу сузаснавальніка АБІІ яшчэ 27 краінамі. Адбылося дэталёвае і плённае абмеркаванне новай рэдакцыі праекта Статута АБІІ. Удзельнікі пацвердзілі гатоўнасць канчаткова ўзгадніць і падпісаць Статут АБІІ ў сярэдзіне бягучага года. Банк пачне працаваць, як чакаецца, да канца года. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040