Амаль 500 акаўнтаў у папулярным кітайскім месэнджары WeChat (Вэйсінь) былі пакараны з лютага гэтага года за плагіят, паведамілі ў аўторак яго распрацоўшчыкі.
Падчас праверкі захавання аўтарскіх правоў стваральнікі дадатку выявілі, што некаторыя грамадскія акаўнты WeChat парушаюць правілы капіравання матэрыялаў. На працягу трох месяцаў у дадатку выдалілі звыш 32 тыс. артыкулаў, што парушаюць аўтарскія правы. Былі пакараны 497 акаўнтаў, у тым ліку 29 уліковых запісаў пазбавіліся права рабіць рэпост.
Выдаляць матэрыялы грамадскіх акаўнтаў у дадатку пачалі 3 лютага 2015 года. 0-