У дзяржаўным запаведніку Волун правінцыі Сычуань выпусцілі на волю дзікую вялікую панду, якая цалкам ачуняла пасля выратавання і лячэння. Намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі Кітая Чэнь Фэнсюе адчыніў дзверы клеткі, з якой здаровая вялікая панда ўпэўнена пайшла ў горны лес.
17 сакавіка бягучага года мясцовыя жыхары знайшлі недалёка ад горнай вёскі слабую панду і паведамілі пра гэта ва ўпраўленне запаведніка. Работнікі запаведніка агледзелі жывёлу і прыйшлі да высновы, што пандзе каля дзесяці гадоў, яе вага – 65 кг. Яна выглядала хворай.
Дзякуючы лячэнню і догляду, здароўе панды палепшылася. 22 красавіка ветэрынарныя лекары правялі чарговы агляд вялікай панды, які паказаў, што яе фізіялагічныя паказчыкі вярнуліся да нормы. 24 красавіка эксперты ў адпаведнасці з дзяржаўнымі правіламі прынялі рашэнне выпусціць панду на волю.
Раней работнікі запаведніка правінцыі Сычуань двойчы адпускалі на волю выратаваных дзікіх вялікіх панд, якія цалкам адаптаваліся да ўмоў дзікай прыроды. - Р -