На радыё "Беларусь" прайшла прэзентацыя "Клуба аматараў кітайскага вяшчання"
  2015-04-30 11:17:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На міжнародным радыё "Беларусь" у сераду прайшла прэзентацыя "Клуба аматараў кітайскага вяшчання".

Асноўнай задачай клуба з'яўляецца фарміраванне станоўчага і вядомага іміджу Беларусі ў сусветнай медыяпрасторы.

"Важна расказаць кітайцам пра нашу краіну, пра двухбаковыя адносіны, пра агульныя праекты. Трэба, каб у Кітаі ведалі пра Беларусь - гэта дапаможа нам лепш разумець адно аднаго", - сказаў галоўны дырэктар міжнароднага радыё "Беларусь" Навум Гальпяровіч.

Праграмы таксама павінны быць адрасаваныя і тым грамадзянам Кітая, якія жывуць, працуюць і вучацца ў Беларусі. На думку кіраўніцтва Міжнароднага радыё "Беларусь", стварэнне клуба аматараў вяшчання на кітайскай мове зможа садзейнічаць павелічэнню аўдыторыі.

Радыё "Беларусь" вяшчае на шасці замежных мовах, дзе кітайскі накірунак - самы малады і перспектыўны. Праграма "Ваш сябар - Беларусь", якая стартавала 1 студзеня 2013 г., выходзіць два разы на тыдзень і ўключае ў сябе навіны, якія закранаюць усе аспекты жыцця ў Беларусі, а таксама культурна-пазнавальную частку, у якой слухачоў знаёмяць з дасягненнямі беларускай культуры: выдатнымі асобамі, славутасцямі, традыцыямі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040