Дэпартамент па пытаннях міграцыі адміністрацыі САР Сянган 25 студзеня абвясціў, што з 13 лютага гэтага года ўладальнікі пашпартоў САР Сянган змогуць без афармлення візы падарожнічаць па Беларусі на працягу 14 дзён, турысты з беларускімі пашпартамі таксама змогуць без візы наведваць Сянган на працягу 14 дзён.
Адміністрацыя САР Сянган і ўрад Рэспублікі Беларусь раней дамовіліся аб увядзенні ўзаемнага бязвізавага рэжыму. Беларускія ўлады на днях праінфармавалі адміністрацыю Сянгана аб завяршэнні неабходных фармальнасцей для рэалізацыі гэтай дамоўленасці.