Кітай працягне адыгрываць важную ролю ў глабальным кіраванні кліматам - Се Чжэньхуа
  2018-01-26 16:25:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Спецпрадстаўнік КНР па справах кліматычных змяненняў Се Чжэньхуа ў САР Сянган заявіў, што нельга павярнуць назад вызначаныя Парыжскім пагадненнем плыні глабальнага экалагічнага развіцця, і Кітай працягне адыгрываць важную ролю ў глабальным кіраванні кліматам.

З нагоды ролі Кітая ў працэсе садзейнічання глабальнаму кліматычнаму кіраванню Се Чжэньхуа заявіў, што Кітай многія гады прысвячаў сябе міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне барацьбы са змяненнем клімату і прыкладваў намаганні, каб стаць важным удзельнікам будаўніцтва глабальнай экалагічнай культуры.

Ён адзначыў, што эфект сумесных дзеянняў у галіне нізкавугляроднага навакольнага асяроддзя, развіцця эканомікі і грамадства відавочны, у цяперашні час Кітай з'яўляецца першай дзяржавай у свеце, якая выкарыстоўвае новыя і аднаўляльныя крыніцы энергіі, а таксама найбуйнейшым у свеце інвестарам у чыстыя крыніцы энергіі на працягу дзевяці гадоў запар. У 2017 годзе агульны аб'ём інвестыцый склаў 132,6 млрд долараў, што ў 2,3 разы больш, чым у ЗША, якія займаюць другое месца па гэтым паказчыку.

Ён таксама зявіў, што Кітай будзе працягваць садзейнічанне барацьбе з кліматычнымі зменамі, аб'ядноўвацца з іншымі краінамі, умацоўваць супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і міжнароднымі фінансавымі структурамі, ператвараць выклікі, звязаныя з кліматычнымі зменамі, у шансы для сацыяльна-эканамічнай, экалагічнай і нізкавгляроднай трансфармацыі, будаваць чысты і выдатны свет.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040