На цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў-2008 упор быў зроблены на ўклад Кітая ў агульначалавечую культуру ў выглядзе такіх прадметаў, як папера, друк, фарфор і компас, а таксама ў выглядзе такіх славутасцяў, як Вялікая Кітайская сцяна, тэракотавая армія Цінь Шыхуандзі і Шаўковы шлях .
"Кітай сёння ўжо адрозніваецца ад Кітая 10 гадоў таму. Мы ўжо праводзілі Алімпійскія гульні і распавялі свету пра нашу 5000-гадовую гісторыю. На Алімпіядзе 2018 мы хацелі б зрабіць акцэнт на апошніх дасягненнях сучаснага Кітая", - падкрэсліў Чжан Імоу. - "У шоу будуць выкарыстоўвацца высокія тэхналогіі і традыцыйныя тэатральныя элементы. На зімовай Алімпіядзе таксама варта факусавацца уласна на зімовых відах спорту, таму ў прадстаўленні будуць інкарпараваны элементы лыжных гонак і катання на каньках".
Згодна з прагнозам надвор'я, тэмпература паветра ў Пхенчхане падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпіяды будзе ніжэй за нуль, аднак Чжан Імоу ўпэўнены, што і артысты, і абсталяванне змогуць вытрымаць холад. У цяперашні час каманда рэпеціруе шоу ў ваколіцах Пекіна і адправіцца ў РК 6 лютага.
Зімовая Алімпіяда 2018. пройдзе ў Рэспубліцы Карэя 9-25 лютага.