Паступленні Кітая ад збірання мытных пошлін у 2017 годзе дасягнулі рэкордных 1,89 трлн юаняў
  2018-01-26 16:26:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Паступленні Кітая ад збірання мытных пошлін па выніках 2017 года склалі рэкордныя 1,89 трлн юаняў (каля 300 млрд долараў ЗША). Пра гэта паведамілі ў чацвер у Галоўным мытным упраўленні / ГМУ / КНР.

Паказчык вырас на 23,26 працэнта супраць узроўню 2016 года, паведаміў начальнік ГМУ Юй Гуанчжоу.

Дзякуючы палітыцы падаткаабкладання і супрацоўніцтву з замежнымі рынкамі ў рамках пагадненняў аб свабодным гандлі, што праводзіцца Кітаем, прадпрыемствы змаглі зэканоміць у мінулым годзе каля 53,08 млрд юаняў за кошт зніжэння пошлін або вызвалення ад іх выплаты.

Рэкордныя паступленні ад збірання мытных пошлін пераклікаюцца з добрымі паказчыкамі ў знешнім гандлі краіны, аб'ём якога вырас у 2017 годзе на 14,2 працэнта пасля двухгадовага падзення паказчыкаў.

Юй Гуанчжоу паабяцаў, што у 2018 годзе ГМУ будзе павышаць эфектыўнасць збірання пошлін і ўзмоцніць кантроль над рызыкамі, працягваючы пры гэтым спрашчаць працэдуры мытнага падаткаабкладання.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040