У чэрвені ў кітайскім горадзе Ціндаа пройдзе чарговы саміт ШАС
  2018-01-26 16:26:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У чэрвені гэтага года ва ўсходнекітайскім горадзе Ціндаа пройдзе саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва /ШАС/. Пра гэта 25 студзеня заявіў кіраўнік урада правінцыі Шаньдун Гун Чжэн.

"Шаньдун разглядае правядзенне саміту як шанс для паляпшэння свайго міжнароднага іміджу", - адзначыў чыноўнік падчас выступлення з дакладам аб рабоце ўрада на штогадовай сесіі правінцыйнага Сходу народных прадстаўнікоў.

Шаньдун з'яўляецца радзімай многіх старажытных мысліцеляў Кітая, уключаючы Канфуцыя. У 2017 годзе ВРП правінцыі, паводле папярэдніх падлікаў, перавысіў 7,2 трлн юаняў / каля 1,1 трлн долараў ЗША /.

У саміце прымуць удзел краіны-члены ШАС - Кітай, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Індыя і Пакістан.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040