Восем "вялікіх мясцовых кухняў Кітая"
  2009-08-13 15:20:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шаньдунская кухня вызначаецца багаццем высокакаларыйных страў з вялікай колькасцю бялку. Важнае месца займаюць супы і стравы з морапрадуктаў.

Вядомыя стравы: трапангі ў соевым соусе, карп у кісла-салодкай падліўцы і інш.

Сычуаньская кухня – вельмі вострая, з часнаком, кропам, каляндрай, анісам. Да яе таксама адносяцца чэньдунская і чунціньская кухні. Курынае філе па-гунбаа, смажаная свініна з рыбным смакам, плаўнікі акулы з перцам, смажанае крабавае мяса і інш. - шэдэўры кулінарнага майстэрства Сычуані.

Знакамітая стравы: смажанае крабавае мяса з перцам

Цзянсуская кухня ўтварылася з мясцовых кухняў гарадоў Янчжоу, Сучжоу і Наньцзін. Яна славіцца майстэрствам гатавання. Важнае месца займаюць розныя супы.

Арыгінальная страва: калабкі з трапангаў і свініны з крабамі ў белым соусе на пары.

Чжэцзянская кухня ўтварыліся з мясцовых кухняў гарадоў Ханчжоу, Нінбо, Шаасін.

Самабытныя стравы: смажаныя чылімсы з чаем «Лунцзін», рыба смажаная ў кісла-салодкім соусе па-сіхуску і інш.

Гуандунская кухня склалася пад уплывам лепшых майстроў гарадоў Гуанчжоу, Чаачжоу, Дунцзян. Яна вызначаецца вялікай разнастайнасцю: стравы з рачных і марскіх прадуктаў, з птушкі і змяі. Галоўныя патрабаванні да ежы: свежыя прадукты і мінімум прыпраў.

Вядомыя стравы: салянка са змяі, смажанае парася з храбусткай скуркай, смажаная свініна ў тамаце і інш.

Хунаньская кухня - гэта пераважна вострыя і кіславатыя стравы.

Рэкамендуем паспрабаваць плаўнікі акулы, запараныя ў чырвоным соусе.

Фуцзяньская кухня ўтварылася пад уплывам мясцовых кухняў гарадоў Фучжоу, Чуаньчжоу і Сямэнь. У ёй пераважаюць стравы з морапрадуктаў. Яны могуць быць салодкія, кіслыя, салёныя, але галоўнае - вельмі духмяныя.

Вядомая страва: рыба тушаная з перцам.

Аньхуэйская кухня склалася пад уплывам мясцовых страў паўднёвай часткі Аньхуэя, басейнаў рэк Янцзы і Хуайхэ. Тут шмат спажываюць вяндліны. У прыгатаванні шырока выкарыстоўваецца цукар.

Запамінальная страва: смажаная курыца па Фуліцзы. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040