Бараніна ў кітайскім самавары - "шуань янжоў"
  2009-08-13 15:20:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Актыўнасць тых або іншых органаў чалавека неаднолькавая ў залежнасці ад пары году. Напрыклад, узімку актывізуюцца ныркі і мочапалавая сістэма. Таму для ўмацавання здароўя і падтрымання энергіі ў гэты сезон году рэкамендуецца ўжываць у ежу мяса, пераважна бараніну.

З надыходам восені многія кітайцы, у прыватнасці з Пекіна, любяць паласавацца баранінай у кітайскім самавары -- "шуань янжоў", што ў даслоўным перакладзе азначае "трохі паварыць бараніну ў кіпячай вадзе".

Кітайскі самавар завецца ў народзе "хого". Гэта адзін з асноўных атрыбутаў кітайскай кухні, у апошнія гады ён карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Хого толькі крыху падобны на рускі самавар. Галоўнае адрозненне ў тым, што яго верхняя частка адчыненая, шырокая і не вельмі глыбокая, як у вялікага рондаля. Сюды заліваецца вада або булён. У ніжняй частцы гарэлка. Хого ставіцца на стол, пад ім запальваецца агонь, вада даводзіцца да кіпення, пасля чаго палачкамі бяруцца лустачкі тонка нарэзанага мяса і на некалькі секунд акунаюцца ў булён. Кіпенне падтрымліваецца пастаянна, агонь вельмі слабы.

Перад ужываннем бараніны ў хого рэкамендуецца выпіць шклянку свежага соку або газаванага напою. Можна прымаць ва ўмераных колькасцях віно і піва, а таксама іншыя нямоцныя спіртныя напоі, якія служаць добрай запамогай для стымуляцыі апетыту і могуць аказаць спрыяльны эфект на працу сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Варта адзначыць, што сокі больш карысныя, чым газаваныя напоі. Найболей карысныя сьвежавыціснутыя сокі. Яны змяшчаюць усе вітаміны і мікраэлементы, а таксама клятчатку і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы.

Пажылым людзям і тым, хто пакутуе хранічнымі захворваннямі, раяць ужываць сокі з агародніны, а таксама напоі з раслінных або малочных прадуктаў, такія як кефір, какосавае малако, гарбата і г.д. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040