Цудоўны рэстаран - "Цюаньцзюйдэ"
  2009-08-13 15:28:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы рэстаран "Цюаньцзюйдэ" быў адчынены ў 1864 годзе. Яго заснавальнік - Ян Цюаньжэнь. Пачынаў ён гандляваць жывой птушкай на мясным рынку на вуліцы Цяньмэнь. Справы ішлі нядрэнна, і ў 1864 годзе ён купіў невялікую краму, якую назваў "Цюаньцзюйдэ", пачалася гісторыя рэстарана "Цюаньцзюйдэ". Цяперашні сяміпавярховы будынак рэстарана "Цюаньцзюйдэ" быў пабудаваны ў 1979 годзе на вуліцы Хэпінмэнь, меньш чым два кіламетры ад плошчы Тяньаньмэнь. Паспяховы бізнэс і вялікая колькасць прыхільнікаў "пекінскай качкі" дазволілі ў 1993 годзе стварыць сеткавае аб'яднанне "Цюаньцзюйдэ".

Рэстаран "Цюаньцзюйдэ" вядомы падсмажанай у спецыяльнай печы качкай. А рэстаран "Пяньіфан" вядомы тушанай качкай. Розніца ў тым, што ў "Цюаньцзюйдэ" качка гатуецца на адкрытым агні. Палівам з'яўляюцца дровы. Самыя лепшыя дровы з фінікавага дрэва. А ў другім рэстаране качку тушаць у спецыяльнай печы на закрытым агні.

У "Цюаньцзюйдэ" у печы прадугледжана спецыяльная прастора для смажання качак: уверсе жарала печы ёсць ашэстак, да якога падвешваюць качак. Палівам звычайна служаць дровы фруктовых дрэваў. Жар ад дроў ахінае тушку качкі. Асаблівасцю качкі рэстарану "Цюаньцзюйдэ" з'яўляецца то, што яе абмазваюць спецыяльным саставам. Асаблівую ўвагу надаюць агню: неабходна, каб агонь быў раўнамерным. Ужо гатовая абсмажаная качка павінна па колеру нагадваць фінік і быць глянцавай - тады скурка ў яе храбусткая, а мяса мяккае. Толькі такая качка лічыцца першакласнай.

Смажаная па-пекінску качка з'яўляецца такой велізарнай "спакусай" яшчэ і таму, што трапеза з пекінскай качкі - гэтае таксама мастацтва. Яна карыстаецца вялікім попытам па некалькім прычынам. Па-першае, дзякуючы спосабу гатавання. Па-другое, дзякуючы майстэрству кухароў. Уменне разабраць і падаць качку гэта яшчэ адзін асобы пункт. З адной качкі кухар наразае 80-100 кавалачкаў. Да качкі падаюць спецыяльны соевы соўс, каб прыглушыць саладкаваты смак качынага мяса. У ранейшыя часы елі толькі скурку качкі. Сёння мы ядзім і скурку, і мяса.

Тоненькая скурка качкі - храбусткая і смачная. Але большасць кітайцаў любіць есці качынае мяса, загорнутае ў блін. Робіцца гэта так: узяўшы тонкі блінец, абмазваюць яго соевым соўсам, кладуць два-тры кавалачкі мяса, некалькі струкоў цыбулі-парэю, кавалачкі тонка нарэзанага агурка і загортваюць усё гэта ў трубачку. Адкусіўшы ад такога блінца з начынкай, адразу адчуваеш, як гэта надзвычайна смачна! Затым падаюць суп, які гатуюць з касцяку качкі. Суп гэты мае малочны колер і првемна пахне. Да гэтых двух страў яшчэ падаюць розныя закускі. Такая трапеза будзе верхам асалоды!

Фірмовую страву "Цюаньцзюйдэ" любяць не толькі кітайцы, але і замежнікі, у тым ліку і кіраўнікі замежных дзяржаў. Зараз качка па-пекінску з'яўляецца не толькі стравай з качынага мяса, але і прыкладам культуры харчавання, які дэманструе квінтэсенцыю кітайскай кухні. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040