Спявачка з унутранай Манголіі Цінгеэр(гук)
  2009-09-09 11:14:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сябры, у пачатку нашай праграмы для вас прагучыць песня пад назвай «Добры дзень, стэп!». У песні спяваецца аб глыбокай любові да стэпу. У песні ёсць такія радкі: «Калі я выходжу на стэпавы прастор, я як быццам акунаюся ў зялёнае мора. Калі імчуся на кані, я адчуваю твае бязмежныя прасторы, стэп. Калі я далёка ад цябе, у мяне ў душы гучаць мелодыі марынхура. Гады мінуюць, але мая любоў да стэпу ніколі не пагасьне ».

Спявачка Цінгеэр нарадзілася і вырасла ў стэпах унутранай Манголіі, старэйшы брат дзяўчыны выкладае ў інстытуце мастацтваў, таму з дзяцінства Цінгеэр расла ў атмасферы дабратворнага ўплыву мангольскага народнага мастацтва. Цінгеэр валодае прыроджанымі галасавымі дадзенымі, у школе яе называлі «жаўруком». У 1997 годзе дзяўчына паступіла ў Інстытут мастацтва пры НОАК на факультэт вакалу.

Сябры, далей у нашай праграме, паслухайце песню ў выкананні Цінгеэр «Чакаю цябе».

Па заканчэнні інстытута Цінгеэр пачала працаваць у Ансамбле песні і танца ваеннай акругі ўнутранай Манголіі. Яе песні сталі вельмі папулярныя сярод ваенных. Яна шмат разоў заваёўвала прэміі на ўсекітайскіх і міжнародных вакальных конкурсах. Ваенныя часта называюць Цінгеэр «армейскім жаўруком».

У завяршэнне нашага канцэрта паслухайце песню «Поўня». У песні спяваецца пра тугу па любімаму, які праходзіць воінскую службу.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040