Дарагія сябры, папулярнасць салатаў вялікая па той простай прычыне, што ў здаровым і дыетычным харчаванні яны займаюць вядучае месца, а іх прызначэнне даволі разнастайнае: салаты могуць быць як асноўнай стравай, так і закускай або гарнірам.
Для салаты выкарыстоўваюць сырыя, апрацаваные халодным альбо гарачым спосабам, агародніну і садавіну, з дабаўленнем альбо без яго іншых кампанентаў, а таксама паляпшаючых смак альбо араматных заправак і вострых прыпраў.
Асноўныя спадарожнікі салатаў: воцат, часнык і хрэн. Воцат лепш зліць перад падаваннем стравы на стол, а часнык і хрэн наразаюцца вельмі дробнымі кавалачкамі. І сёння я прадстаўлю вам метады гатавання некалькіх відаў кітайскіх салатаў.
Салата з морквы і каляндры:
Неабходныя прадукты: морква, сельдэрэй, парэзаны на брусочкі, рэзаная свежая каляндра
Спосаб гатавання:
1. Спачатку зрабіць на моркве некалькі жалабкоў. Затым нарэзаць на тонкія кольцы з дапамогай таркі.
2. Змяшаць моркву, сельдэрэй і каляндру ў місцы. Зрабіць заправу, у якую ўваходзяць кунжутны алей, рысавы воцат, цукар і соль.
3. Перад падаваннем на стол, усё змяшаць і перакласці ў салатніцу.
Гэта храбусткая салата - выдатны акампанемент да многіх кітайскіх асноўных страў.
Салата з парасткамі бабоў
Неабходныя прадукты: парасткі фасолі, зялёны салодкі перац, вычышчаны ад насення, морква, палачка салеры, памідор, агурок.
Спосаб гатавання:
1. Нарэзаць зялёны перац, моркву і салеру на аднолькавыя тонкія брусочкі, дробна нарэзаць памідор.
2. Адварыць парасткі фасолі ў кіпячай вадзе (1 хвіліну), прамыць пад халоднай вадой. Пасля чаго трохі падсушыць.
3. Разрэзаць агурок на дзве часткі, вычысціць насенне і нарэзаць на брусочкі. Змяшаць агурок з парасткамі, зялёным перцам, морквай, памідорамі і салерай.
4. Змяшаць часнык, соевы соўс, воцат і кунжутны алей і заліць гэтай запраўкай агародніну. Пасля чаго трэба дбайна змяшаць.
5. Выкласці салату ў салатніцу або раскласці па талерках. Можна ўпрыгожыць цыбуляй і падаваць.
Адварны шпінат
Неабходныя прадукты: шпінат, грыбы, лук, імбір, часнык, соль, молаты перац, смакавая прыправа.
Спосаб гатавання:
1. Прамыць шпінат і злёгку адварыць яго.
2. Нарэзаць імбір, лук, грыбы, часнык.
3. У сферычную патэльню выліць адвар шпінату. Затым пакласці ўсе астатнія прадукты і заправы.
4. Трохі паварыць.
5.Гатовую салату выкласці на талерку і заліць адварам.
Асаблівасці стравы: яркі колер, прыемны смак. Звярніце ўвагу: шпінат у такой салаце павінен быць мяккім. Таму не пераварыце яго.