Творчасць маладой кітайскай спявачкі Люй Вэй(гук)
  2009-09-18 10:17:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дарагія радыёслухачы, у сённяшняй перадачы мы пазнаёмім вас з творчасцю маладой кітайскай спявачкі Люй Вэй. У самым пачатку для вас прагучыць песня «Месяц».

Гэтая песня пра тое, як закаханыя гуляюць пад месяцам.

Люй Вэй нарадзілася ў сям'і дзеячаў мастацтва. Бацькі Люй Вэй - артысты - выканаўцы шаосінскай оперы. Люй Вэй скончыла вакальны факультэт Ханчжоўскага педагагічнага інстытуту. У 1994 годзе дзяўчына прыняла ўдзел у конкурсе маладых вакалістаў Цэнтральнага тэлебачання Кітая і заваявала другую прэмію. Дзякуючы выдатнаму выступленню на гэтым конкурсе Люй Вэй прынялі ў ансамбль песні і танца пры палітычным аддзеле Ваенна-марскіх сіл Кітая.

Сябры, цяпер вы чуеце песню «Рай на зямлі». Гэтая песня стала галоўнай тэмай Міжнароднага кірмашу «Возера Сіху» ў горадзе Ханчжоў. Ханчжоў, дзе знаходзіцца маляўнічае возера Сіху, называюць у Кітаі «раем на зямлі».

А зараз прапануем вам паслухаць песню «клятвы ў вечным каханні». Гэтая песня была напісана на словы з верша паэта дынастыі Сун - Су Шы. Песня носіць яркі характар кітайскай народнай музыкі.

Сябры, у завяршэнне нашага канцэрту, паслухайце яшчэ адну песню ў выкананні спявачкі Люй Вэй. Песня называецца «Вясна праходзіць і зноў прыходзіць».

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040