Кітайская літаратура сутыкнулася з цяжкасцямі перакладу
  2009-09-23 09:36:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Амерыканскай газеце "Інтэрнэшнл геральд трыбюн", быў апублікаваны артыкул, у якім гаворыцца, што кітайская літаратура становіцца ўсё больш папулярнай за мяжой. Аднак, цяжкасці перакладу ўсё ж такі тармозяць распаўсюджванне кітайскай літаратуры за мяжой, асабліва ў Еўропе і Амерыцы.

Па дадзеных, за 10 гадоў, пачынаючы з 1995 году ў Кітаі суадносіны імпарту і экспарту кніг складалі 10 : 1. У 2006 годзе гэтыя суадносіны складалі 7 : 1. Большасць апублікаваных у Кітаі замежных літаратурных твораў склалі еўрапейскія і амерыканскія аўтары. А большасць літаратурных твораў Кітайскіх аўтараў вядомы толькі ў краінах Паўднёваўсходняй Азіі.

У артыкуле адзначаецца, што галоўнай прычынай гэтага з'яўляецца нізкі ўзровень перакладу. Паміж кітайскім і заходнімі мовамі існуе вялікая розніца. Таму адэкватна і дакладна перакладаць кітайскую літаратуру - працэс, які патрабуе доўгага часу. У прыватнасці, некалькі выдавецтваў перакладаюць творы кітайскай літаратуры з адной еўрапейскай мовы на іншую.

Дырэктар кітайскага філіяла нямецкага інстытута Гётэ Акман - перакладчык. Ён лічыць, што перакладаць літаратурныя творы неабходна толькі з мовы арыгінала.

Якасны пераклад павышае сабекошт выдання. Для паніжэння сабекошту многія кітайскія творы перакладаюць на замежныя мовы не вельмі якасна, і пераклады атрымліваюцца грубымі. Дыстрыбутар перакладнай кітайскай літаратуры Тоупі Ідзі лічыць, што на якасны літаратурны пераклад перакладчыкі могуць марнаваць некалькі гадоў. А некаторыя перакладчыкі паспешна робяць пераклады, часам не вельмі якасна, матывуючы гэта нізкай платай за такую навукаёмістую працу.

Па словах вядомага пісьменніка Фен Цзы, вынікі гэтай з'явы могуць быць наступнымі. Па-першае, у цяперашні час Кітай перажывае этап імклівага развіцця, цікавасць Кітая да знешняга міру нашмат вышэй, чым цікавасць знешняга міру да Кітая. Па-другое, паміж кітайскай і заходняй культурамі існуе велізарная розніца. Кітайцы паспяхова адаптуюць замежную культуру, а кітайская культура з цяжкасцю узаемадзейнічае з культурамі іншых краін. Па-трэцяе, у заходніх краінах нашмат менш, перакладчыкаў кітайскай мовы чым перакладчыкаў ангельскай мовы ў Кітаі.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040