Чжэн Юаньцзэ распавёў дзецям аб карысці чытання
  2009-09-23 09:45:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас Міжнароднага дня чытання ў кнігарні "Чжунгуаньцунь" прайшло мерапрыемства пад назвай "Людзі чытаюць кнігі". У ім прыняў удзел пісьменнік Чжэн Юаньцзэ, які піша спецыяльна для дзяцей. Ён распавёў дзецям аб карысці чытання.

Чжэн Юаньцзэ стварыў серыю казак "Піпілу". Адначасова ён піша для часопіса "Казачны мір". Ён кожны дзень піша не меней 6000 іерогліфаў. Чжэн Юаньцзэ вучыўся ў пачатковай школе толькі чатыры года. Тым не менш, ён любіць чытаць кнігі, якія даюць яму шмат ведаў.

Чжэн Юаньцзэ нарадзіўся ў 1955 годзе ў правінцыі Хэбэй. У 1961 годзе ўся яго сям'я пераехала ў Пекін.

У 1977 годзе Чжэн Юаньцзэ пачаў пісаць для дзяцей. Яго творы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў Кітаі. Яны не толькі падыходзяць дзецям, але і дарослым. Акрамя таго, яго творы таксама выклікаюць цікавасць у чытачоў на Тайвані.

Галоўныя творы Чжэн Юаньцзэ наступныя: "Зборнік казак Чжэн Юаньцзэ", "Залаты палец", "Белы госць" і інш. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040