Як гатаваць "танцуфушоўюй" -- рыба ў кісла-салодкім соўсе.
  2009-09-23 09:55:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Танцуюй" --смажаная рыба ў кісла-салодкім соўсе -- з'яўляецца адной з традыцыйных страў шандунскай кухні, якая ўключаная ў лік васьмі "асноўных мясцовых кухняў Кітая". Метад гатавання гэтай стравы нескладаны. Пасмажыўшы вычышчаную рыбу да залаціста-жоўтага колеру, затым заліць яе загадзя прыгатаваным кісла-салодкім соўсам і варыць некалькі хвілін. Дарэчы, якога віду рыба, тут не мае значэння. Для нашага кулінарнага рэцэпту мы абралі цілапію, якая ў кітайскай мове мае вельмі добрую назву "фушоўюй" -- . у перакладзе на беларускую мову - рыба - знак шчасця і даўгалецця. Па меркаванні дыетолага, есці рыбу вельмі карысна для здароўя.

Гатаванне:

(На тры асобы)

Нам спатрэбіцца: цілапія (420 г.), паўгалоўкі рэпчатай цыбулі, палавінка зялёнага перцу, чырвонага перцу і жоўтага перцу, два пучка зялёнай цыбулі, сечаны часнык, чайная лыжка мукі

Прыправы для рыбы: чайная лыжка рысавай гарэлкі, 1/3 чайнай лыжкі цукру, 1/2 чайнай лыжкі солі, яечны бялок

Для кісла-салодкага соўсу: 8 чайных лыжак таматнага соўсу, 6 чайных лыжак рысавага воцату, 2 чайных лыжкі цукру, 1/4 шклянкі вады.

1. Раўнамерна намазаць прыправамі рыбу і пакінуць яе на 20 хвілін.

2. Вымытыя перцы нарэзаць кавалачкамі, рэпчатую цыбулю нарэзаць долькамі, зяленую цыбулю саломкай

3. У міску наліць 8 лыжак таматнага соўсу, 6 лыжак рысавага воцату, 2 лыжкі цукру і 1/4 шклянкі чыстай вады. Змяшаць усё інгрэдыенты і згатаваць соўс.

4. Выкарыстоўваючы сталовыя сурвэткі прамакнуць рыбу, каб яна была сушэй. Потым пасыпаць яе мукой.

5. На агні абсмажыць у алеі рыбу да залаціста-жоўтага колеру.

6. На моцным агні абсмажыць зялёную цыбулю, сечаны часнык, рэпчатую цыбулю, наліць кісла-салодкі соўс, вылажыць у яго рыбу. Злёгку памешваючы, паменшыць агонь.

7. Праз пяць хвілін выняць рыбу, і пакласці яе на талерку. У патэльню пакласці перцы, павялічыўшы агонь, цалкам абсмажыць усё інгрэдыенты, потым заправіць іх крухмалам.

8. Вылажыць агародніну з соўсам на рыбу. Страва згатаваная.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040