Што ж такое "Сысі-сучжай"? У кітайскай мове "сучжай" азначае "вегетарыянская страва", "сы" значыць "чатыры", а "сі" сімвалізуе радасць, шчасце і дабрабыт. Слова "сысі" паказвае, што падчас гатавання гэтай стравы выкарыстоўваюцца чатыры харчовых прадукты - гэта морква, рапс, бамбукавыя парасткі "алохань" і грыбы. Дарэчы, для таго, каб страва была яшчэ смачней, неабходна варыць усе інгрэдыенты ў курыным булёне.
Гатаванне :
(на 3 асобы)
Нам спатрэбіцца: 3 морквы, 3 рапсу, 150 г. бамбукавых парасткаў, 100 г. грыбоў, сечаны часнык, піяла курынага булёна.
Прыправы: 2 ст. лыжкі алею, чайная лыжка соевага соўсу, лыжка солі, 1/2 булённага кубіка, молаты перац, 1/3 шклянкі крухмалу.
1. Нарэзаць моркву саломкай, рапс разрэзаць напалову.
2. Бамбукавыя парасткі нарэзаць лустачкамі, грыбы напалову.
3. Заліць палову каструлі вадой, давесці яе да кіпення, дадаць чайную лыжку солі. Потым па парадку ўсыпаць у каструлю моркву, бамбукавыя парасткі "алохань", грыбы і рапс. Праз хвіліну выняць усё гэта з вады.
4. На маленькім агні абсмажыць у алеі сечаны часнык, потым дадаць піялу курынага булёна. Дадаць чайную лыжку соевага соўсу, 1/2 булённага кубіка, молатый перац, і крышачку солі.
5. У патэльню выкласці моркву, рапс, бамбукавыя парасткі і грыбы, злёгку памешваючы, павялічыць агонь.
6. Праз пяць хвілін дабавіць 1/3 шклянкі крухмалу.
Прапановы:
1. Уся агародніна павінна быць абвараная ў кіпячонай вадзе. Гэта дазволіць устараніць непрыемны пах грыбоў.
2. У кіпячоную ваду дадаць солі - гэта дазволіць агародніне захаваць колер. Дарэчы, рапс апускаецца ў кіпень апошнім.
3. Выкарыстанне для варкі агародніны курынага булёна дазволіць страве быць яшчэ смачней.