Аб ладзе жыцця і прыхільнасцях былога старшыні Кітая Мао Цзэдуна ў ежы ў свой час шмат пісаў знакаміты кітайскі пісьменнік Чжоў Эрфу, які некалі займаў адказныя пасты ў Камітэце па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Дзяржрадзе КНР. Быўшы генеральным сакратаром і начальнікам Камітэта, Чжоў Эрфу часцяком суправаджаў Мао Цзэдуна падчас яго сустрэч са знакамітымі дзеячамі розных краін свету.
У сваёй кнізе "Успаміны аб мінулым" Чжоў Эрфу, у прыватнасці, распавёў аб тым, як Мао Цзэдун любіць тушанае мяса ў соевай падліўцы і востры чырвоны перац.
У кнізе апісваецца адзін эпізод з жыцця Старшыні Мао. У 1914 годзе Мао Цзэдун паступіў у Хунаньскі педагагічны тэхнікум №1, дзе навучэнцам давалася бясплатнае навучанне, харчаванне і жыллё. Па суботах на абед звычайна была тушанае мяса ў соевай падліўцы. На кожны стол, вакол якога сядзела па восем вучняў, падавалі вялікую талерку мяса. Вось так Старшыня Мао паступова і заахвоціўся тушаным мясам. Ён, праўда, не ведаў рэцэпт гэтай стравы і не ўмеў гатаваць, але аддаваў перавагу ў ежы мясу, лічыў яго адным з самых важных стымулятараў для работы мозгу.
Мао Цзэдун быў таксама вялікім аматарам вострага. Для яго, прэсная страва без пярчынкі -- нясмачная. У дзяцінстве ён баяўся есці чырвоны перац, а потым паступова прывык. Кажуць, што старшыня Мао ўсё жыццё любіў чырвоны перац у расоле і соўсе і заўсёды еў вострае, нават у цяжкія гады вайны.