Інгрэдыенты: бананавыя крэветкі, чорныя грыбы «муэр» (50 г.), рубленае мяса (50 г.), зялёны лук, імбір, алей, сталовая соя, крухмал, соўс з соевых бабоў
Прыгатаванне:
1. Размарозіць крэветкі ў салёнай вадзе і ачысціць іх.
2. Заліць сухія чорныя грыбы кіпетнем, пачакаць пакуль яны разбухнуць, а затым нарэзаць іх на некалькі кавалкаў. Імбір і зялёны лук дробна парэзаць.
3. У патэльню дадаць 3 сталовыя лыжкі алею і павялічыць агонь. Потым у гарачым алеі абсмажыць мяса. Выняць мяса з алею, калі колер яго зменіцца.
4. У патэльню дадаць чорныя грыбы, крэветкі, злёгку перамяшаць з мясам.
5. Наліць у прадукты 2 ч. лыжкі падліўкі з соевых бабоў, 1 ч. лыжку сталовай соі, 1 / 3 кубку вады і дадаць 1 / 3 ч. лыжкі смакавай прыправы, перамяшаць усе інгрэдыенты.
6. Калі булён у патэльні становіцца густым, даліваць вадкі крухмал. На заканчэнне страву пасыпаць дробна нарэзаным лукам.