Смажаныя мясныя робрышкі пад кісла-салодкім соусам
  2010-03-09 13:18:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Інгрэдыенты: мясныя робрышкі, імбір, зялёны лук, рысавае віно, сталовая соя, рысавы воцат, цукар, соль, абсмаленае кунжутнае насеньне

Прыгатаванне:

1. нарэзаць робрышкі з мясам кавалачкамі даўжынёй прыкладна 4 сантыметры, і пакласці іх у міску. Наліць рысавае віно, сталовую сою, раўнамерна перамешваць інгрэдыенты. Зачыніць вечкам на 20 хвілін для салення.

2. Тонка нарэзаць імбір і зялёны лук саломкай

3. У патэльню дадаць алей (крыху больш, чым звычайна) і павялічыць агонь. У цёплым алеі абсмажыць робрышкі з мясам да цёмна-карычневага колеру. Потым выцягнуць іх з патэльні.

4. У патэльню дадаць крыху масла і павялічыць агонь. Потым у гарачым алеі абсмажыць імбір і зялёны лук, каб атрымаўся смачны пах. Пасля гэтага зноў укласці робрышкі з мясам, працягваць абсмажываць усе інгрэдыенты, адначасова наліваць у патэльню 2 ч. лыжкі сталовай соі. Затым уліць кіпень да такога ўзроўню, каб ён пакрыў мяса, потым дадаць рысавае віно і цукар, злёгку памешываць. Паменшыўшы агонь, тушыць 30 хвілін пад вечкам.

5. Праз 30 хвілін, калі булён у патэльні крыху выкіпіць, дадаць соль (аб'ём у залежнасці ад асабістага густу). Потым абсмажыць іх на моцным агні, каб булён стаў вельмі густым.

6. Выцягнуць мясныя робрышкі з патэльні і пасыпаць іх кунжутным насеньнем. Страва прыгатаваная!

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040