18 мая – Міжнародны дзень музеяў
  2010-05-18 10:38:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, пекінцы маюць магчымасць неведаць 42 музеі бясплатна. Такая інфармацыя паступіла з Пекінскага ўпраўлення па ахове помнікаў культуры. У жыхароў кітайскай сталіцы вялікая цікавасць да розных музеяў. Паводле статыстыкі, летась Дзяржаўны музей Кітая прыняў больш за 1,5 мільёны наведвальнікаў, а новы Сталічны музей за 5 месяцаў з моманту адкрыцця наведалі 400 тысяч чалавек.

Зараз у сталіцы КНР працуе 151 музей, гэта значыць, што прыкладна на кожныя 100 тысяч жыхароў прыпадае па адным музеі. Па гэтым паказчыку Пекін дасягнуў узроўню сярэднеразвітых краін. Як перадае агенцтва «Сіньхуа», за 50 гадоў пасля абвяшчэння КНР у Пекіне пабудавана 100 музеяў. З 1997 года ў горадзе адкрылася яшчэ 40 новых. А гэта значыць, штогод тут з'яўляецца 3-5 новых музеяў.

Сёння Пекін перажывае перыяд росквіту музейнай справы, чаму спрыяе хуткі рост культурных патрэб насельніцтва. У большасці музеяў сталіцы адкрыты пастаянны бясплатны доступ для школьнікаў і пажылых людзей. Нагадем, раней намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Чжан Бай паведаміў, што сёлета колькасць бясплатных музеяў і баз патрыятычнага выхавання ў Кітаі дасягне 1400.

 

Міжнародны дзень музеяў многія установы сустрэлі бясплатным доступам наведвальнікаў і ў начны час. Вось, дарэчы, цікавы факт мінулагодняга свята з «жыцця» Пекінскага планетарыя, які не стаў выключэннем, тым болей, што менавіта ўначы можна назіраць за зоркамі і планетамі, як кажуць, ужывую. Бясплатная ноч у Пекінскім планетарыі выклікала сапраўдны ажыятаж. Мабыць, кіраўніцтва планетарыя не чакала такога наплыву, зрабіўшы адно некалькі рэкламных паведамленняў у друку. Ужо да пачатку «ночы з зоркамі» да 20 гадзін ля ўваходу ў планетарый сабраўся шматтысячны натоўп жадаючых убачыць Сатурн і Венеру. Для забеспячэння парадку давялося часова спыніць уваход, прыцягваць дадатковых ахоўнікаў і выдзяляць яшчэ адзін, трэці, тэлескоп для назірання за начным небам. Вось такі цікавы факт.

У адрозненне, скажам, ад Беларусі, дзе ў ноч музеяў і ў галоўны «музейны» дзень ладзяцца розныя незвычайныя мерапрыемствы, у Пекіне нічога падобнага не адбываецца. Напрыклад, вас не сустракае джаз-бэнд, паэты не чытаюць вершы, артысты не спяваюць. У адным Пекіне - 151 музей у параўнанні са 143 па ўсёй Беларусі. І вось яшчэ адна важная дэталь: вельмі значная частка пекінскіх і наогул кітайскіх музеяў – гэта нават і не музеі, а старажытныя палацы і будысцкія храмы, доступ у якія адкрыты для ўсіх. А экспанаты, якія знаходзяцца там – найсапраўдныя сусветныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Напрыклад, Храм Спячага Буды. Ансамбль знаходзіцца за 26 кіламетраў на паўночны захад ад сталіцы, ля падножжа Духмяных гор і ўзведзены больш за 1300 гадоў таму. Пасля рэстаўрацыі ў 16-ым стагоддзі, у часы праўлення дынастыі Юань, тут усталявалі, ці, калі больш дакладна, «паклалі» гіганцкую статую Буды. Шмат стагоддзяў храм з'яўляўся найвялікшай будысцкай святыняй. Сёння гэта – адкрытая музейная пляцоўка.

Яшчэ адна цікавая музейная прастора – Бадачу. Гэта Парк васьмі адметных мясцін-храмаў, размешчаных на схіле гары. Некаторыя з іх – дзеючыя. І вось што важна: у многіх акадэмічных музеях, а таксама ў музеях-храмах, наведвальнікі могуць дакрануцца да экспанатаў, патрымаць іх у руках, а, часам, і ускараскацца на іх, каб атрымалася незабыўнае фота.

Ну, а сёння, у Міжнародны дзень музеяў, гэтыя адмысловыя ўстановы культуры таксама былі рады наведвальнікам. Сярод іх галоўных гасцей – дзеці-сіроты, інваліды, пенсіянеры. Напрыклад, сталічны музей «Шоу Ду» запрасіў выхаванцаў з дзіцячай вёскі «SОS» Пекіна, паказаўшы, такім чынам, што музей заўсёды звяртае ўвагу на дзяцей, якія засталіся без бацькоў.

Да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая ў 150-ці краінах свету, у Пекіне запланаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сёння пачынаюцца здымкі міні-тэлесерыяла пра жыццё і працоўныя будні супрацоўнікаў пекінскіх музеяў.

З нагоды свята ў Пекіне адкрываюцца 8 дамоў-музеяў вядомых асоб: музей Лу Сіня, дом-музей Го Мажо, дом-музей Сун Цінлін, дом-музей Лі Дачжаа, дом-музей Маа Дунь, дом-музей Лаа Шэ, музей Мэй Ланьфана, музей Сюй Бэйхуна. Гэтыя знакамітыя асобы ўнеслі значны ўклад у развіццё новай нацыянальнай культуры. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040