Багаты асартымент кітайскага рысавага віна
Кітайская рысавае віно – адзін з трох тыпаў спіртных напояў у свеце. У Кітаі яго проста называюць "Мі цзю", моц яго прыкладна 15°. Напой выпускаюць пераважна ў паўднёвых раёнах краіны. Напрыклад, рысавае віно "Хуан цзю", якое з-за колеру людзі называюць «жоўтае віно». Бываюць і іншыя афарбоўкі – чырвоная і цёмная. Гэта віно – з правінцый Чжэцзян, Фуцзянь, Цзянсу, Гуандун, Цзянсі, Аньхой і інш. Насельніцтва паўночных раёнаў аддае перавагу гаалянавай гарэлцы, якая, натуральна, мацнейшая за віно.
У многіх раёнах вырабляецца рысавае віно, якое мае розны смак і розныя назвы. Раней такія напоі называліся па месцы паходжання. Да прыкладу, "Шаасін цзю" азначала, што віно з горада Шаасін, "Цзіньхуа цзю" – з мясцовасці Цзіньхуа і г.д. Падзяляліся яны і па колерах, якія так і называлі: "Хуан цзю" – "Жоўтае віно", "Хун цзю" – "Чырвонае віно", "Цін цзю" – "Светлае віно" і інш. Іх выраблялі з розных відаў рысу, напрыклад, чорнага, кукурузы, ячменю і гэтак далей.
Рысавае віно "Хуан цзю" мае 5 відаў: сухое, паўсухое, салодкае, паўсалодкае, канцэнтрат.