28 ліпеня ў Харбіне адкрылася выстава карцін пяці заслужаных мастакоў Кемерава. Тут прадстаўлена 100 мастацкіх твораў, сярод якіх – алейны жывапіс, гравюры і акварэлі. Яны вылучаюцца адметным стылем, чысцінёй і прастатой.
Гэта – першая калектыўная выстава мастакоў Кемерава. На прадстаўленых работах – традыцыі, звычаі і прырода роднага горада. Праз свае карціны мастакі выказваюць любоў да прыроды і імкненне да ўдасканалення ўласнага майстэрства.
Пашыраючы мастацкія абмены паміж Кітаем і Расіяй, выстава ў Харбіне стала чарговым мостам дружбы паміж народамі дзвюх краін.-0-