Салата з медузы
  2010-08-05 14:52:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Інгрэдыенты: галовы медуз (150 г.), дробна нарэзаная цыбуля (25 г.), соевы соус (15 г.), цукар (трошкі), смакавая прыправа (2 г.), кунжутны алей (10 г.), алей (15 г.)

Падрыхтоўка:

1. Замачыць вымытыя салёныя галовы медуз у чыстай вадзе на 5 - 6 гадзін. Потым яшчэ раз прамыць іх і парэзаць на дробныя кавалачкі.

2. У міску пакласці зялёную цыбулю. Падагрэць алей у патэльні на моцным агні і выліць яго ў міску з цыбуляй.

3. Адціснуць лішнюю ваду з медуз, пакласці іх у міску і заліць гарачай кіпячонай вадой (прыкладна 80 градусаў). Потым ваду зліть. Пакуль прадукты не астылі, хутка дадаць соевы соус, цукар, смакавую прыправу, перамяшаць, дадаць кунжутны алей і алей з нарэзанай цыбуляй, выкласці ўсё ў салатніцу.

Смачна есці!

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040