Некаторыя прадукты, не ўсім прыемныя па смаку, могуць стацца карыснымі для здароўя
  2010-08-09 10:06:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У свеце існуе багата прадуктаў, якія даспадобы далёка не ўсім, напрыклад, хлебныя злакі, кіслыя лімоны, востры часнок і горкая мамардзіка харанцкая. Але гэтыя прадукты лічацца даволі карыснымі і рэкамендуюцца дыетолагамі. Вось якія парады даюць прафесіяналы адносна таго, што часцей трэба ўжываць.

Прадукты з аскомістым смакам: хурма, фіялетавы вінаград і інш. Яны карысныя ў прафілактыцы дыябету. Яшчэ варта ўжываць іх тым людзям, у каго вялікае ўтрыманне тлушчу (халестырыну) у крыві.

Грубыя прадукты: маюцца на ўвазе грубыя хлебныя злакі, салера, храпка капусты і інш. У гэтых прадуктах утрымліваецца карыснае дыетычнае валакно, якое дапамагае людзям папярэдзіць запор і рак кішэчніка.

Горкія прадукты: напрыклад, лупіна лімона, чай і чорны шакалад. Яны дапамагаюць прадухіліць хваробы сэрца і нават рак.

Духмяныя прадукты: гранат. Ён утрымлівае шмат жалеза і вітамінаў, служыць ідэальным прадуктам для цяжкіх хворых і будучых мам, для ўзняцця гемаглабіну ў крыві.

Вострыя ці пікантныя прадукты: у прыватнасці, гарчыца, якая дапамагае ў барацьбе з вялікай колькасцю ўтрымання тлушчу ў крыві, добрая супраць гіпертаніі і каранарнай сардэчнай недастатковасці.

Кіслыя прадукты: глог, пікулі і іншыя кіслыя прадукты ўтрымліваюць вельмі шмат вітамінаў, што асабліва карысна для здароўя чалавека. -0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040