Што лепш за ўсё есці на сняданак?
  2010-08-11 14:27:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сняданак – справа амаль сакральная. Ён спрыяе канчатковаму абуджэнню тых, хто знаходзіцца на мяжы сну і рэальнасці, а таксама паднімае настрой. Для многіх ранішні прыём ежы становіцца ледзь не адзіным адрэзкам дня, калі можна належаць самому сабе.

Зразумела, колькі людзей, столькі і меркаванняў. А вось усім вядомая прыказка кажа: «Сняданак сам з'еш, абед падзялі з сябрам, а вячэру аддай ворагу».

Існуе нямала супярэчлівай інфармацыі адносна таго, якім павінен быць здаровы сняданак. Напрыклад, некаторыя сцвярджаюць, што ён мусіць быць мінімальным, вельмі лёгкім і зусім не раннім. Лепш за ўсё абмежавацца зялёным чаем з мёдам. Можна дадаць арэхі.

Аднак нядаўнія даследаванні паказалі: у тых, хто пасля абуджэння доўгі час нічога не есць, запавольваецца абмен рэчываў, падае ўзровень цукру ў крыві і, такім чынам, зніжаецца ўвага і пагаршаецца памяць. Ну, а ідэальны час для снедання, у адзін голас сцвярджаюць медыкі і спецыялісты па біярытмах, - з 7 да 9 раніцы.

Дыетолагі лічаць, што ідэальны сняданак павінен утрымліваць 1/3 сутачнай нормы бялку, 2/3 нормы вугляводаў і менш 1/5 – тлушчаў. Ну, і вітаміны з мікраэлементамі, вядома. Бялок утрымліваецца ў мясе, рыбе, яйках, малочных прадуктах, струкавых, арэхах, сланечніку, грыбах.

Ненасычаныя тлушчы засвойваецца хутчэй, чым насычаныя, і лічацца больш карыснымі. Прадукты, багатыя на ненасычаныя тлушчы – міндаль, арахіс, алей. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040