У Музеі выяўленчых мастацтваў Кітая прайшла выстава твораў У Гуаньчжуна
  2010-08-13 11:45:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Смерць мастака У Гуаньчжуна адгукнулася болем страты ў прадстаўнікоў розных колаў грамадства. Загадчык Музея выяўленчых мастацтваў Кітая Фань Дыяну паведаміў, што выстава твораў праслаўленага майстра прайшла паспяхова. Гледачам прадстаўлены 62 работы. Акрамя калекцыйных экспанатаў музея, таксама выстаўляліся рукапіс і дакументы У Гуаньчжуна.

Паводле слоў Фань Дыяну, раней таксама праходзілі выставы твораў У Гуаньчжуна ў музеі. Гэта было ў 1979-ым і ў 1999-ым годзе, тады У Гуаньчжун падарыў дзяржаве 10 сваіх работ. Летась, пасля правядзення ў Музеі чарговай выставы, мастак падарыў яшчэ 36 сваіх карцін.

Акрамя таго, у гонар яго памяці праведзены тры сімпозіумы, прысвечаныя творчасці У Гуаньчжуна. Тысячы студэнтаў наведалі выставу, на якой змаглі павучыцца жывапісу ў мастакоў-майстроў старога пакалення. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040