Здаровае харчаванне
  2010-08-16 14:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усе жыццёвыя працэсы ў арганізме чалавека вельмі моцна залежаць ад таго, чым харчуецца чалавек з першых дзён жыцця, а таксама ад рэжыму харчавання. Кожны жывы арганізм у працэсе жыццядзейнасці бесперапынна страчвае рэчывы, якія ўваходзяць у яго склад. Значная іх частка «згарае» ў арганізме, у выніку чаго вызваляецца энергія. Яе арганізм і выкарыстоўвае для падтрымання пастаяннай тэмпературы цела, для забеспячэння нармальнай дзейнасці ўнутраных органаў (сэрца, дыхальнага апарату, органаў кровазвароту, нервовай сістэмы і г.д.) і асабліва для выканання фізічнай работы.

Карыснымі харчовымі рэчывамі называюць такія хімічныя злучэнні або асобныя элементы, якія неабходны арганізму для нармальнага развіцця яго жыццёва важных працэсаў. Агульнай здольнасцю бялкоў, тлушчаў і вугляводаў з'яўляецца іх уласцівасць задавальняць энергетычныя патрэбы. Пры гэтым, яны адрозніваюцца параўнальна высокім узроўнем энергіі, што выдзяляецца пры ўздзеянні на іх харчовых ферментаў.

Ежа павінна ўтрымліваць бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, мінеральныя рэчывы і ваду. Патрэбнасць як у агульнай колькасці ежы, так і ў асобных рэчывах залежыць у дзяцей ад узросту, а ў дарослых – ад сферы дзейнасці, працы і ўмоў жыцця. Каб больш поўна яе задаволіць, неабходна ведаць, што энергія, якая ў выніку ўтвараецца, вядзяляецца як цяпло.

Пад найлепшымі нормамі харчавання маецца на ўвазе тая ежа, якая ў дарослага чалавека цалкам пакрывае ўсе затраты арганізму, а ў дзяцей забяспечвае, акрамя таго, патрэбнасці росту і развіцця. Правільны рэжым харчавання садзейнічае працаздольнасці і з'яўляецца адной з найважнейшых умоў нармальнай дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040