Бараніна ў кітайскім самавары – «шуань янжоу»
  2010-08-18 14:53:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Актывізацыя тых або іншых органаў чалавека розная ў залежнасці ад пары года. Нарыклад, зімой актывізуюцца ныркі і мочапалавая сістэма. Таму для падтрымання здароўя і ўмацавання энергіі ў гэты сезон года рэкамендуецца ўжываць у ежу мяса, пераважна бараніну.

З надыходам восені многія кітайцы, у прыватнасці, пекінцы любяць паласавацца баранінай ў кітайскім самавары - «шуань янжоу».

Кітайскі самавар называецца ў народзе «хого». Гэта адзін з асноўных атрыбутаў кітайскай кухні, у апошнія гады ён карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Хого толькі аддалена падобны на рускі самавар. Галоўнае адрозненне ў тым, што яго верхняя частка адкрытая, шырокая і не вельмі глыбокая, як у вялікай каструлі. Сюды заліваецца вада або булён. У ніжняй частцы гарэлка. Хого ставіцца на стол, пад ім запальваецца агонь, вада даводзіцца да кіпеньня, пасля чаго палачкамі бяруцца кавалкі тонка нарэзанага мяса і на некалькі секунд акунаюцца ў булён. Кіпень падтрымліваецца пастаянна, агонь вельмі слабы.

Перад ужываннем бараніны ў хого рэкамендуецца выпіць стакан свежага соку або газіраваны напой. Можна прымаць ва ўмераных колькасцях віно і піва, а таксама іншыя нямоцныя спіртныя напоі, якія служаць добрай дапамогай для стымуляцыі апетыту і могуць аказаць спрыяльны эфект на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Варта адзначыць, што сокі больш карысныя за газіраваныя напоі, асабліва свежыя, толькі што зробленыя сокі. Яны ўтрымліваюць усе вітаміны і мікраэлементы, а таксама клятчатку і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы.

Пажылым людзям і тым, хто пакутуе на хранічныя захворванні, раяць ужываць агароднінныя сокі, а таксама напоі з раслінных або малочных прадуктаў, такія як кефір, какосавае малако, гарбату і г.д.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040