Ешце садавіну правільна!
  2010-08-25 16:21:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лета – сезон садавіны. На рынку яе з'яўляецца вялікая колькасць. Садавіна – карысная для здароўя і смачная, таму некаторыя лічаць, што яе можна спажываць бясконца. Каб пахудзець, некаторыя нават замяняюць звычайную ежу фруктамі. Аднак няправільнае спажыванне садавіны можа прывесці да так званых «фруктовых захворванняў».

Жыхарка горада Гуян па прозвішчы Чэнь – вялікі аматар дурыяна. З-за празмернага яго спажывання ў Чэнь пачало балець горла. Яна таксама стала нервавацца, з'явілася бяссонніца. І з апетытам таксама здарылася праблема. Яна проста не ведала, што дурыян падыходзіць не ўсім. У прыватнасці, у каго недахоп «інь», нельга шмат ужываць гэты фрукт.

Урач паведаміў, як багата людзей, хто не правільна еў садавіну, штогод летам наведваюць паліклініку. У сезон дурыяну асабліва шмат пацярпелых жанчын.

Па словах лекараў, існуе хвароба, якая звычайна называецца «фруктовая мача». Яна ўзнікае менавіта з-за празмернага ўжывання садавіны. Справа ў тым, што вялікая колькасць цукру, якая ў ёй змяшчаецца, не можа быць прынята арганізмам і выводзіцца праз ныркі. У выніку ў мачы адбываюцца непажаданыя змены. Калі гэта сітуацыя працягваецца доўга, яна можа прывесці да захворванняў нырак.

З пункту гледжання кітайскай медыцыны, арганізм чалавека можа характарызавацца двума станамі: пахаладаннем або ліхаманкай. Садавіна па сваіх уласцівасцях таксама падзяляецца на цёплую, халодную і сярэднюю. Тыя, у каго арганізм бліжэй да ліхаманкі, павінны больш есці т.зв. халодную садавіну, а тыя, хто бліжэй да пахаладання, - цёплыя фрукты.

-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040