Любімая страва старышні Маа Цзэдуна
  2010-09-08 10:03:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пра лад жыцця і гастранамічныя густы былога старшыні Кітая Маа Цзэдуна ў свой час шмат пісаў знакаміты кітайскі пісьменнік Чжоу Эрфу, які калісьці займаў адказныя пасады ў Камітэце па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Дзяржсавеце КНР. З'яўляючыся генеральным сакратаром і начальнікам Камітэта, Чжоу Эрфу часта суправаджаў Маа Цзэдуна падчас яго сустрэч са знакамітымі дзеячамі з розных краін свету.

У сваёй кнізе «Успаміны пра мінулае» Чжоу Эрфу, у прыватнасці, расказаў, як Маа Цзэдун любіў тушанае мяса ў соевым соусе і востры чырвоны перац.

У кнізе апісваецца адзін эпізод з жыцця Старшыні Маа. У 1914 годзе Маа Цзэдун паступіў у Хунаньскі педагагічны тэхнікум №1, дзе навучэнцам прадастаўлялася бясплатная вучоба, харчаванне і жыллё. Па суботах на абед звычайна падавалі тушанае мяса ў соевым соусе. На кожны стол, вакол якога сядзелі восем вучняў, ставілі вялікую талерку мяса. Вось так Старшыня Маа паступова і палюбіў есці тушанае мяса. Ён, праўда, не ведаў рэцэпт гэтай стравы і не умеў гатаваць, але ў ежы аддаваў перавагу мясу, бо лічыў яго адным з найважнейшых стымулятараў для работы мозга.

Маа Цзэдун быў таксама і вялікім аматарам вострага. Для яго прэсная страва здавалася нясмачнай. У дзяцінстве ён баяўся есці чырвоны перац, а потым паступова прызвычаіўся. Кажуць, што старшыня Маа ўсё жыццё любіў чырвоны перац ў расоле і падліўцы, заўсёды еў вострае, нават у цяжкія гады вайны. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040