Беларускі скульптар Віктар Копач бярэ ўдзел у Міжнародным гарадскім скульптурным сімпозіуме «Індустрыяльны след. Сучаснае жыццё –2010» у парку Наньху горада Таншань (правінцыя Хэбэй).
  2010-09-10 16:21:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 28 жніўня па 26 верасня ў адным з самых сучасных і адначасова трагічных гарадоў Кітая Таншані (там адбылося землетрасенне 1976 года, якое амаль цалкам зруйнавала пасяленне) праходзіць міжнародны гарадскі сімпозіум па скульптуры. Як адзначаюць арганізатары, для заахвочвання культурнага абмену, пашырэння сусветнага ўплыву і нагляднасці, паляпшэння агульнага іміджу, садзейнічання эканамічнаму, сацыяльнаму жыццю, турызму, культуры, ўсебаковаму развіццю Таншаня праводзіцца гэтая міжнародная сустрэча скульптараў па тэме "Прамысловыя знакі і сучаснае жыццё".

У даволі прадстаўнічай кампаніі – 40 мастакоў з больш чым 20 краін свету – бярэ ўдзел і майстар з Беларусі Віктар Копач. Яго сустрэча з Кітаем адбываецца ўжо ў сёмы раз. Летась скульптар з Мінска ўдзельнічаў у міжнародным форуме ў горадзе Хуань, таксама пакінуў ён свой творчы след ва Урумчы, і вось цяпер – чарговы прыпынак амаль на месяц на кітайскай зямлі.

«Індустрыяльны след. Сучаснае жыццё –2010. Наньху, Таншань. Міжнародны гарадскі скульптурны сімпозіум» – так называецца гэта грандыёзнае мерапрыемства, якое сабрала майстроў скульптуры з усяго свету.

Удзел Віктара Копача, вопытнага і знанага ў міжнародным коле яго калег і паплечнікаў беларускага мастака, у сёлетняй міжнароднай сустрэчы ў кітайскім горадзе Таншань – невыпадковы. Як прызнаецца сам скульптар, работы якога знаходзіцца і ў алімпійскім парку ў Пекіне, і ў горадзе Чанчуні, і ва Урумчы, і ў Хуані, а таксама ў Бразіліі, Турцыі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Польшчы, Германіі, В'етнаме і Беларусі, прыезд у Кітай на сённяшні момант прыносіць яму вельмі шмат задавальнення і прафесійнай радасці. На думку творцы, які пабываў на многіх міжнародных форумах па скульптуры далёка за межамі сваёй радзімы, і нават на другіх кантынентах, менавіта ў Кітаі зараз – самая лепшая сітуацыя з развіццём такога адметнага і складанага мастацтва, як скульптура. Кіраўніцтва гарадоў, прафесіяналы-мастацтвазнаўцы і проста жыхары краіны з вялікай увагай ставяцца да новых твораў, якія ўпрыгожваюць, і надаюць адметную асаблівасць сваёй прысутнасцю ў гарадскім асяроддзі. Тут ёсць магчымасці для творцаў выказвацца і, самае галоўнае, бачыць свае работы ў матэрыяле і ў памеры, чаго часта не хапае скульптарам.

Для сваёй работы ў парку Наньху горада Таншаня сёлета мастак абраў незвычайны камень – ружовы мармур, які можна ўбачыць толькі ў Кітаі. Работа над скульптурай пачынаецца, але мастак Віктар Копач з вялікай удзячнасцю, радасцю і натхненнем праводзіць гэты час у Таншані. На пряцягу першага тыдня ўдзельнікі форуму пазнаёміліся з месцам, дзе яны будуць працаваць, з адметнымі мясцінамі правінцыі і ўрэшце прыступілі да работы, вынікі якой можна будзе ўбачыць на выставе ў парку Наньху ў час закрыцця сімпозіуму 26 верасня. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040