Карысныя прадукты для здароўя мужчын (частка 1)
  2010-09-13 16:13:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Статыстычныя даныя паказалі, што 4 з 10 захворванняў, што прыводзяць да смерці мужчын (рак, дыябет, інсульт і сардэчна-сасудзістыя захворванні), з'яўляюцца наступствам нерацыянальнага харчавання. Ніжэй мы змясцілі шэраг прадуктаў, неабходных найперш «моцнай» палове насельніцтва.

1. Памідоры. Памідоры ўтрымліваюць лёгказасвойваемыя вугляводы, пякцін, вітаміны. У памідорах ёсць калій, карысны для сэрца, а таксама магній, жалеза, цынк, кальцый і фосфар.

2. Соя. Соя змяшчае вялікую колькасць карысных мінеральных рэчываў: калій, фосфар, кальцый, магній, натрый; жалеза ў ёй у 7 разоў больш, чым у пшанічным хлебе. Чалавек, які ўключыў у рацыён сою, ніколі не захварэе на атлусценне, астэапароз, алергіі, ішэмічную хваробу сэрца. Вялізны «плюс» соевых прадуктаў у тым, што яны могуць знішчаць асобныя ракавыя ўтварэнні.

3. Гарбузікі. Гарбузікі ўтрымліваюць цэлы спектр мікра- і макраэлементаў, яны багатыя на цынк і незаменныя тлустыя кіслоты. Асабліва цэніцца наяўнасць у іх цынку (прафілактыка прастатыту) і жалеза (нармалізацыя складу крыві). Гарбузікі асабліва карысныя мужчынам.

4. Морква. Моркву называюць аптэкай у мініяцюры за рэдкі склад вітамінаў і мінеральных рэчываў. Морква – адзін з лепшых танізіруючых і агульнаўмацоўваючых сродкаў, яна таксама – крыніца вітамінаў. І ўсё ж асноўная каштоўнасць морквы – гэта карацін. Як вядома, трапляючы ў арганізм, карацін ператвараецца ў адзін з найбольш карысных для чалавека вітамін А.

5. Морапрадукты. Морапрадукты лічыцца магутным сексуальным стымулятарам. Часткова гэта так, таму што ў вустрыцах, мідзіях і амарах – шмат бялку і мікраэлементаў, карысных для здароўя мужчын. Некалькі вустрыц у дзень – сутачная норма цынку для прадухілення раку прастаты. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040