Харчаванне ўплывае на разумовае развіццё, інтэлектуальныя здольнасці дзіцяці. Здаровае харчаванне таксама – важная ўмова фізічнага росту і добрай паспяховасці дзіцяці ў школе. Дзеці, якія харчуцююца правільна і якасна, растуць хутка і добра вучацца ў школе.
Навукоўцы ўстанавілі, што якаснае харчаванне, атрыманае ў раннім дзяцінстве, уплывае на здароўе чалавека ўсё яго наступнае жыццё. Няякаснае харчаванне не спрыяе, а наадварот, зніжае ўвагу і здольнасці дзіцяці да вучобы.
Вельмі важна выхоўваць у дзіцяці правільнае стаўленне да ежы і ўласнага здароўя. Дзіця павінна разумець, што калі сачыць за сваім харчаваннем, клапаціцца пра свой арагнізм, то можна не хварэць і добра вучыцца.
Дзіцяці неабходны розныя віды энергіі, якая ўтвараецца шляхам спальвання прадуктаў харчавання. Арганізму, які расце, патрэбна энергія для жыццядзейнасці мозга і нерваў.
Прадукты харчавання – гэта паліва для атрымання энергіі, энергія вядзе да актыўнай жыццядзейнасці і выпрацоўкі цяпла, якое выкарыстоўваецца нашым целам для функцыянавання ўсіх органаў і сістэм.
Харчаванне таксама ўплывае на знешнасць дзіцяці. Здаровы бляск валасоў – першая прыкмета правільнага харчавання, бо валасы на 98% складаюцца з бялку. Таму выкарыстанне неабходнай колькасці бялкоў спрыяе паляпшэнню валасоў, іх выгляду і росту. Таксама, як і валасы, пазногці і скура патрабуюць спажывання вітамінаў і бялкоў, іх стан – індыкатар правільнага харчавання вашага дзіцяці.
Падлетку асабліва важна даваць прадукты, узбагачоныя кальцыем. Ён дапамагае захаваць стройную постаць. Да такіх прадуктаў можна дадаць малочныя (асабліва сыр і тварог), яйкі, зерневыя, сардзіны, бабовыя, арэхі, але будзьце пільныя: на арэхі ў дзіцяці можа быць алергія.
-- 0 --