Гісторыя свята Месяца і легенда пра з'яўленне перніка юэбін
  2010-09-20 14:45:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У народзе існуе шмат казак і легенд, звязаных з юэбінам. У пачатку праўлення дынастыі Тан імператарскія войскі атрымалі вялікую перамогу над знешнім ворагам і пышна адзначалі свой поспех. Падчас аднаго са шматлікіх застолляў нейкі купец, які суправаджаў войска, паднёс імператару круглы пернік. Імператару пернік спадабаўся, і ён загадаў гатаваць такія прысмакі менавіта ў дзень сваёй выдатнай перамогі. А святкавалі яе 15 жніўня па месячным календары.

Паводле гістарычных крыніц, больш за тысячу гадоў таму ў Танскай сталіцы – горадзе Чаньань (зараз – Сіань) з'явіліся крамы, у якіх можна было купіць праснакі і пернікі, выпечаныя ў гонар Месяца. Аднак, юэбін доўгі час быў дэсертам на стале знаці. Толькі ў перыяд праўлення дынастыі Сун простыя людзі маглі дазволіць сабе купіць пернік. І назва гэтага перніка – «юэбін» – нарадзілася менавіта тады.

Агульнапрынятай назва «месячны пернік» стала ў гады праўлення апошняй кітайскай дынастыі Цін. Амаль у кожным доме выпякаліся туаньюаньбіны – «пернікі шчаслівага яднання ўсёй сям'і». На ім былі розныя адбіткі, але ўсе яны былі звязаны з Месяцам: месячны палац, месячны заяц, месячная жаба. Пазней праснакі сталі ўпрыгожваць разнастайнымі мудрагелістымі ўзорамі.

У нашы дні людзі амаль не выпякаюць юэбіны дома. Падчас Свята сярэдзіны восені яны купляюць пернікі і дораць іх, як святочнае віншаванне, родным і блізкім. Штогод напярэдадні свята Месяца ў крамах і супермаркетах прылаўкі літаральна завалены рознымі юэбінамі! Пернік каштуе ад аднаго да дзесяці юаняў. Калі ў прыгожай упакоўцы знаходзіцца некалькі пернікаў, то іх кошт узрастае у дзесяткі і нават сотні разоў.

У Кітаі існуе шмат розных юэбінаў («месячных пернікаў»): пекінскі, гуандунскі, сучжоўскі, тайванскі, юньнанскі, сянганскі, юэбін з Чаачжоу, аньхойскі, шэнсійскі і нават японскі юэбін. Па смаку яны таксама вельмі моцна адрозніваюцца: салодкія, салёныя, салёна-салодкія, вострыя. Іх начыняюць кветкамі асмантусу, курагой, рознымі арэхамі, салодкай пастай з бабоў, крышталічным цукрам, арэшкамі дрэва гінкга, сушаным мясам, чорным кунжутам, вяндлінай, яечнымі жаўткамі... Цеста для перніка робяць пераважна прэсным, слоеным. У кожнай мясціне – свае «месячныя пернікі».

Гуандунскі юэбін: тонкі, мяккі, салодкі, шчодра запоўнены начынкай.

Сучжоўскі: тонкі, са слоенага цеста, з вялікай колькасцю масла, салодка-салёны на смак.

Пекінскі юэбін: прыгожай формы, з тонкага цеста, начынка – складаная, слаістая.

Юэбін з Чаачжоу: утрымлівае шмат масла і цукру, такі далікатны, што проста растае ў роце.

Юньнанскі «месячны пернік»: са слоенага цеста, салодка-салёны, светла-жоўтага колеру.

Аньхойскі юэбін: маленькі і вытанчаны, белага колеру, з тонкага слоенага цеста з начынкай.

Гуандунскі: гэты пернік адрозніваюцца выкарыстаннем самых якасных прадуктаў, сучасных тэхналогій, адпавядае строгім патрабаванням працэсу вытворчасці. Абалонка ў гуандунскага юэбіна тонкая і мяккая, залацістага колеру, з вытанчаным узорам. Гэты пернік – лепшы ў сям'і кітайскіх юэбінаў.

Пекінскі «месячны пернік»: салодкі, з умерана тоўстай абалонкай (суадносіны абалонкі і начынкі 2:3), адрозніваецца ўласцівымі толькі яму духмянасцю і смакам. Пекінскія вытворцы гэтага пачастунку прапануюць спажыўцам «Чырвоны юэбін», «Белы юэбін» і «Юэбін з пяццю відамі арэхаў».

Сучжоўскі пернік: мае яшчэ назву «храбусткі юэбін». Самая вядомая марка – «Увэйхэ» – гэта юэбін з соллю і перцам, ягадамі, чорным кунжутам, вяндлінай і цукрам.

Юньнанскі ласунак: распаўсюджаны ў правінцыях Юньнань, Гуйчжоу і прылеглых раёнах. Асноўная асаблівасць – выкарыстанне ў начынцы вяндліны. Гэты пернік выпякаюць ў горадзе Куньмін правінцыі Юньнань.

Аньхойскі юэбін: у начынцы – засоленая гародніна, змешаная са свежым свіным салам і цукрам.

Французскі юэбін: аб'ядноўвае традыцыйнае кітайскае свята і французскія кандытарскія тэхналогіі, што робіць гэты пернік сапраўдным падарункам да Свята сярэдзіны восені. Французскія юэбіны ўпершыню з'явіліся ў ЗША чатыры гады таму. Новая модная ідэя выклікала непадробную цікавасць у пакупнікоў.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040