Кітай – краіна далікатэсаў. Кожная пара года дыктуе сваё меню на стале. Традыцыйна ў першы дзень восені кітайцы абавязкова ядуць мяса, каб, маўляў, усю халодную пару быць здаровым. Натуральна, зараз людзі звяртаюць ўсё больш увагі на спалучэнне смачнай і карыснай ежы. Прапануем некаторыя прадукты, якія варта есці восенню.
Грыбы.
Восенню вільготнасць і тэмпература паветра значна ніжэй, чым летам. Патрэбны час, каб наша скура адаптавалася да змены надвор'я. Грыбы – вельмі карысныя для скуры прадукты. Яны багатыя бялкамі і вітамінамі, амаль не ўтрымліваюць тлушчу і халестэрыну. Грыбы папярэджваюць старасць, карысныя для захавання маладосці скуры. У кітайскай правінцыі Юньнань з чэрвеня па верасень – грыбны сезон. Сунжун – самы вядомы юньнанскі грыб, яго называюць «каралём грыбоў». Ён багаты на многія карысныя элементы, неабходныя чалавеку.
Клейкі рыс.
Іншы від прадуктаў, якія неабходна есці восенню, – клейкі рыс. Кітайскія медыкі лічаць, што ён вельмі карысны для страўніка і спрыяе слінааддзяленню. Такую ж «функцыю» выконваюць таксама кунжут, каротказерневы рыс, мёд, ананас, малочныя прадукты.
Баклажан.
У кітайскіх сялян ёсць прыказка: баклажан трэба саджаць летам, а есці восенню. Баклажаны багатыя на розныя вітаміны, раслінныя тлушчы, бялкі, цукар і мінералы. Яны не дарагія і вельмі карысныя. Таму пажадана ўжываць іх як мага часцей.