У 21 стагоддзі ўсё больш людзей усведамляюць важнасць збалансаванага харчавання і ўплыў дыеты на стан здароўя. Страта балансу ў харчаванні прыводзіць да ўзнікнення цукровага дыябету і атлушчэння, а таксама да гіпертаніі і нават анкалагічных захворванняў.
Збалансаванае харчаванне – гэта пэўныя суадносіны ўсіх кампанентаў у рацыёне. Парушэнне формулы збалансаванага харчавання прыводзіць да парушэння ферментатыўных сістэм і абменных працэсаў, а таксама да развіцця паталагічных змен у арганізме. Таму спецыялісты розных краін рэкамендуюць падтрымліваць баланс у харчаванні, што, на іх думку, мае магутнае супрацьдзеянне развіццю хранічных захворванняў.
Вельмі важна дасягнуць у арганізме балансу кальцыя, тлустых ненасычаных кіслот і іншых пажыўных рэчываў, дзякуючы спажыванню ўзбагачанай імі ежы. Так званая ўзбагачаная ежа - гэта ежа глыбокага тыпу апрацоўкі, яна насычана пажыўнымі рэчывамі. У цяперашні час ва ўсіх краінах павялічваюцца прапорцыі менавіта ўзбагачанай ежы.
Акрамя таго, надзвычай карыснымі прадуктамі прызнаны садавіна і агародніна цёмнага колеру: чорныя слівы, чорны вінаград, чарнаплодная рабіна, чорная парэчка, буракі, вішня, гранаты, баклажаны, ажыны, маліны.
Варта харчавацца здаровай свежай ежай, ужываць пабольш агародніны і садавіны, паменш смажанага.
Прынята лічыць, што суадносіны вугляводаў, тлушчаў і бялкоў у рацыёне павінны складаць адпаведна 58%, 30% і 12% ад агульнага аб'ёму калорый.
Старайцеся ўжываць экалагічна чыстыя прадукты, якія адпавядаюць стандартам экалагічнай вытворчасці - без пестыцыдаў, хімічных дабавак і ўгнаенняў. Гэтыя так званыя біяпрадукты больш карысныя і пажыўныя, чым звычайныя. -0 -
-0-