Прадукты, карысныя для мужчын (частка 2)
  2010-10-20 14:40:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Статыстыка сцвярджае, што адна з прычын рака, дыябету, інсульту і сардэчна-сасудзістых захворванняў – нерацыянальнае харчаванне. Мы працягваем расповед пра некаторыя прадукты харчавання, карысныя для здароўя найперш мужчынскай паловы насельніцтва.

6. Арэхі. Арэхі (грэцкія, арахіс, фундук) вельмі карысныя для патэнцыі. А ў спалучэнні з мёдам гэта наогул "грымучая" сумесь. Кажуць, калі есці такую "сумесь" кожны дзень за 3 гадзіны да сну, можна смела лічыць сябе пераемнікам Казановы.

7. Брокалі. Брокалі багата на вітамін С, бэта-каратын, калій і, што самае галоўнае, сульфарафан-фітаэлементы, якія маюць моцныя супрацьракавыя ўласцівасці (у прыватнасці, яны дапамагаюць прадухіліць рак прастаты і тоўстага кішэчніка). Таксама брокалі змяншае небяспеку ўзнікнення рака мачавога пузыра, які ў мужчын здараецца ў 3 разы часцей, чым у жанчын. А звычайная капуста клапоціцца аб прастаце і павышае імунітэт.

8. Гранат. Прастату аберагае гранат – фрукт зніжае верагоднасць захварэць на рак. Акрамя таго, гранат – моцны стымулятар патэнцыі. Амерыканскія спецыялісты запэўніваюць, што гранатавы сок лепшы за віягру.

9. Ласось. Ласось (а таксама тунец, сардзіны, макрэль, селядзец) – багатая крыніца тлустых кіслот амега-3, якія зніжаюць узровень халестэрыну ў арганізме, а таксама змяншаюць верагоднасць захварэць на рак прастаты, паляпшаюць работу сэрца і ўмацоўваюць імунную сістэму.

10. Ялавічына. Цяжка ўявіць мужчыну, які не есць мяса. Але перавагу лепш аддаваць ялавічыне, раяць дыетолагі. Яна ўтрымлівае бялок, які выступае ў ролі будаўнічага матэрыялу для цягліц, і жалеза, якое спрыяе насычэнню клетак арганізма кіслародам. Мяса проста неабходна тым, хто займаецца цяжкай фізічнай працай або наведвае спартзалу.

11. Фінікі. Фінікі багатыя на вугляводы, таму яны – выдатная крыніца энергіі. Асабліва карысна ўжываць фінікі пасля фізічных нагрузак, бо яны дапамагаюць цягліцам засвойваць бялок. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040