Нядаўна ў правінцыі Хэнань адбылася цырымонія адкрыцця акцыі «Знаёмства акрэдытаваных у Кітаі дыпламатычных прадстаўнікоў з помнікамі сусветнай культурнай спадчыны - 2010». За тры дні дыпламатычныя прадстаўнікі з Эфіопіі, Ірана, Тайланда, В'етнама, М'янмы, Манголіі і Чылі наведалі тры вядомыя помнікі сусветнай культурнай спадчыны ў правінцыі Хэнань.
Першае падобнае мерапрыемства прайшло ў 2005 годзе. Мэта яго правядзення - прапаганда абароны культурнай спадчыны ў Кітаі, далейшае павышэнне міжнароднай вядомасці кітайскай культурнай спадчыны, стварэнне спрыяльных умоў для пашырэння абмену і супрацоўніцтва Кітая з іншымі краінамі ў гэтай галіне.
Як вядома, правінцыю Хэнань называюць адной з калысак кітайскай цывілізацыі. У гісторыі Кітая яна займае вельмі важнае месца. Хэнань мае старажытную спадчыну і бліскучую культуру. У цяперашні час у правінцыі налічваецца тры помнікі сусветнай культурнай спадчыны. - 0 -