Традыцыйныя кандытарскія вырабы Пекіна - мядовае печыва «мімахуа»
  2010-10-25 15:17:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мядовае печыва «мімахуа» - адзін з найбольш папулярных традыцыйных пекінскіх прысмакаў. Паколькі знешні выгляд печыва нагадвае вуха, то ў народзе яго проста завуць «мядовымі вушкамі». Гэтыя кандытарскія ласункі спачатку гатавалі вернікі-мусульмане. Склад печыва даволі просты: мука, цукар і цукровы кісель. Мука для яго павінна быць якаснай. У дражджавое цеста дадаць крыху соды і падзяліць на два кавалкі. Затым замясіць іншае цеста і дадаць чырвоны цукар. Раскачаць гэтыя кавалкі і пакласці частку з чырвоным цукрам паміж двума кавалкамі дражджавога. Атрыманае раскатанае цеста разрэзаць на палоскі, а ўжо іх разрэзаць на маленькія кавалачкі па 40 грамаў і нажом зрабіць надрэз пасярэдзіне. Разгарнуць надрэз у выглядзе вушка.

Гэтыя вушкі трэба смажыць на арахісавым алеі да атрымання залацістай скарынкі. Затым выняць і адразу пакласці ў цукровы кісель, так бы мовіць, падсаладзіць. Затым выкласці на талерку да поўнага астуджэння. Вушкі абавязкова трэба цалкам добра падсмажыць, інакш смак будзе іншы.

Гэтыя вушкі - залацістага колеру, храбусткія, мяккія і салодкія. Самыя вядомыя падаюць у рэстаране «Нанлайшунь» у паўднёвай частцы Пекіна. У 1997 годзе яны атрымалі прэміі «Вядомыя пекінскія кандытарскія вырабы» і «Вядомыя нацыянальныя кандытарскія ласункі».

Акрамя «салодкіх вушак», яшчэ ёсць «салодкія грабеньчыкі», якія па смаку аднолькавыя з «салодкімі вушкамі». Яны адрозніваюцца толькі формай. Яшчэ ёсць «Салодкія кветкі фужунь» і «Салодкае печыва». Іх не апускаюць у цукровы кісель, а пасыпаюць цукрам са смажанай мукой. Яны таксама вельмі смачныя, духмяныя, хрумсткія і салодкія.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040