Традыцыйныя пекінскія прысмакі «Тангоцюань»
  2010-10-27 16:08:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінскія салодкія рулеты «Таньгоцюань» карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў кітайскіх і замежных спажыўцоў, асабліва жанчын. Гэтыя рулеты гатуюцца з ямсу (салодкай бульбы) і фінікаў з дабаўленнем сліў, грэцкіх арэхаў, семачак. Ямс – вельмі пажыўны. Ён змяшчае бялок, тонкія валокны і вітаміны, і зусім не ўтрымлівае таксіны. У кітайскай медыцыне ямс – лекавая расліна. Фінікі таксама вельмі карысныя: у 100 г сухіх фінікаў – 63-76 г цукру, вялікая колькасць бялку, карысных тлушчаў, розных вітамінаў і мінеральных элементаў. Іншымі словамі, гэта самыя лепшыя прадукты, з якіх можна прыгатаваць сапраўдныя прысмакі!

Спосаб прыгатавання наступны: ачысціць ад лупіны паўтара кілаграма ямсу і паўкіло фінікаў. Разрэзаць на кавалачкі, заліць вадой і перамяшаць з цестам. Абгарнуць ўсё загадзя прыгатаваным тонкім пластом цеста і паставіць на пару на 5 хвілін. Затым загарнуць у чыстую марлю атрыманую гарачую масу і пачакаць, калі яна астыне. Халодную масу разрэзаць на маленькія кавалачкі таўшчынёй з мізінец і падсмажыць у алеі да з'яўлення залацістай скарыначкі. У іншую патэльню наліць алей, ваду, пакласці цукар, кветкі асмантусу духмянага і на маленькім агні гатаваць салодкі сіроп. Затым у гэты сіроп апусціць падсмажаныя кавалачкі. Потым пасыпаць іх цукровай пудрай і белым кунжутам. Салодкія рулеты гатовыя! Яны далікатныя, духмяныя і пажыўныя. Іх можна ёсці ў любую пару года. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040