Дыетолагі раяць часцей ужываць марскую капусту
  2010-11-03 10:53:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадукты з марской капусты і багавіння вельмі карысныя для здароўя, бо ў іх утрымліваецца шмат магнія, кальцыя, жалеза, натрыя, фосфару, ёду і мікраэлементаў.

Навуковыя даследаванні пераконваюць, што марская капуста і багавінне адносяцца да групы шчолачных прадуктаў. Дыетолагі рэкамендуюць часцей ўжываць стравы з марской капусты і марскіх водарасцяў, якія, акрамя ўсяго іншага, садзейнічаюць рэгуляванню суадносін кіслаты і алкалоідаў у крыві, што надзвычай важна для арганізма чалавека.

Прадукты з багавіння неабходны найперш жанчынам, якія пакутуюць ад недахопу жалеза ў крыві, гэта значыць, ад малакроўя. Медыкі даказалі, што недахоп у арганізме ёду прыводзіць да многіх захворванняў, у тым ліку, да рака шчытападобнай залозы, грудзей, яічнікаў, маткі. Яны раяць пажылым жанчынам дадаваць у свой раціён ёд і пабольш есці марской капусты і багавіння, якія амаль не ўтрымліваюць тлушчаў, затое багатыя на бялок.

Прадукты з марской капусты і багавіння ўтрымліваюць практычна ўсе неабходныя чалавеку вітаміны. Дыетолагі таксама лічаць, што багавінне дапамагае нейтралізаваць канцэрагенныя рэчывы: ртуць, кадмій і свінец.

Лячэбныя ўласцівасці марской капусты і марскіх водарасцяў абумоўлены павышаным утрыманнем у іх спалучэнняў ёду, якія ўваходзяць у склад гармону шчытападобнай залозы і які паскарае абмен рэчываў. Па ўтрыманні мінеральных кампанентаў марская капуста пераўзыходзіць любы від агародніны. Гэтыя мінеральныя солі знаходзяцца ў спалучэннях з арганічнымі рэчывамі, што абумоўлівае іх добрае засваенне.

Паводле даных кітайскай народнай медыцыны, рэгулярнае ўжыванне марской капусты спрыяе павелічэнню працягласці жыцця і захаванню жыццёвых сіл. Таму сучасныя дыетолагі рэкамендуюць часцей есці марскую капусту, а аматарам доўфу і іншых соевых прадуктаў – тым больш. Справа ў тым, што ў соі ёсць пэўны элемент, які парушае працэс засваення арганізмам ёду.

Марская капуста – не лякарства, а прафілактычны сродак, які спрыяе ўмацаванню ахоўных сіл арганізма. Між тым, марскую капусту і багавінне нельга ўжываць пры хворых нырках, артрыце і іншых захворваннях, пры якіх проціпаказаны прэпараты ёду. А здаровым людзям марская капуста будзе проста карысна. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040