2 лістапада закрыўся 28-ы Міланскі міжнародны фестываль FICTS. Кітайскія фільмы на спартыўную тэму заваявалі прэмію «Алімпійскага духу» і прыз "Найлепшы спартыўны фільм".
Свята кіно адкрылася 28 кастрычніка. На працягу 6 дзён было паказана 150 спартыўных фільмаў і тэлефільмаў з розных рэгіёнаў свету.
Галоўны арганізатар штогадовага міжнароднага спартыўнага кіна-, тэлефестывалю – FICTS (Fédération Internationale Cinéma Télévision Sportifs). Гэты фестываль вельмі вядомы ў міжнародных спартыўных і кіна-, тэлевізійных колах і параўноўваецца з фестывалем «Оскар» у спартыўнай тэматыцы. У 2003 годзе дакументальны фільм цэнтральнага тэлеканала Кітая (ССТV) «Манахі шаалінскай школы» атрымаў найвышэйшы прыз фестывалю ў намінацыі "Лепшы спартыўны дакументальны фільм". А ў 2005 годзе дакументальны фільм ССТV «Мой тата» заваяваў галоўны прыз у намінацыі "Спорт і грамадства". -0-